У Анталлі экстранна сеў турэцкі лайнер з-за крыкаў аб дапамозе ў багажным адсеку

Самалёт турэцкай авіякампаніі Pegasus, які ляцеў са Стамбула ў Эр-Рыяд Саудаўскай Аравіі, здзейсніў вымушаную пасадку ў Анталлі пасля крыкаў аб дапамозе з багажнага адсека, сцвярджае партал HavaSosyalMedya.

28.01.2024 / 09:15

Паводле інфармацыі выдання, у часе палёту, экіпаж пачуў крыкі «дапамажыце» з багажнага аддзялення. Пілоты прынялі рашэнне экстранна пасадзіць лайнер у аэрапорце Анталлі.

Самалёт здзейсніў пасадку ў аэрапорце Анталлі каля 0:10 у ноч на нядзелю.

Як паведаміла «РИА Новости» крыніца ў авіякампаніі, самалёт праверылі і ніякіх праблем не знайшлі. Борт працягнуў рэйс у Эр-Рыяд.

Чытайце таксама:

Частка людзей, якія разбіліся на прыватным самалёце ў Афганістане, выжыла

«Белавія» будзе складаць чорны спіс пасажыраў. Каго туды могуць унесці?

«Сэр, не панікуйце, сядзьце на ўнітаз». Пасажыр самалёта захрас у туалеце. Яго вызвалілі толькі пасля прызямлення

Nashaniva.com