Міліцыя апублікавала спіс профіляў у інстаграме, якіх трэба асцерагацца

Як ні дзіўна, пра палітыку ні слова.

28.01.2024 / 23:26

УУС Мінаблвыканкама апублікавала спіс уліковых запісаў у папулярнай сацыяльнай сетцы, з якімі звязаныя кіберзлачынствы. Сілавікі рэкамендуюць не пісаць ім з мэтай набыцця тавараў, бо сітуацыя скончыцца падманам.

Вось спіс гэтых акаўнтаў: «top.store_by», «happytrees_by», «postelnaya.by, «_eko_mex_»,«boom_mebbel», «debosh_by», «mastersound.auto», «icity_store.rum»,«man.s_club_», «bron1.shop»,«vivaldiflowers_by», «krossovk1_shop», «appleciti.by», «belar.clothes», «leadershop.by».

Nashaniva.com