Затрымалі 19-гадовага мінчука, які ўцягнуў у прастытуцыю 15-гадовую

Хлопец пазнаёміўся з ёй у інтэрнеце і на працягу года выкарыстоўваў яе для аказання інтым-паслуг.

29.01.2024 / 09:47

Кліентаў шукаў у сталіцы праз інтэрнет, дамаўляўся аб сустрэчы, пасля чаго школьніца выязджала да іх дадому, паведамляе прэс-служба МУС.

«Працавала» дзяўчына ў асноўным па выходных, сустракаючыся з некалькімі мужчынамі ў дзень.

Вядома таксама, што сутэнёр уцягваў у незаконны занятак і іншых дзяўчат.

Заведзена крымінальная справа за арганізацыю, выкарыстанне і ўцягненне ў заняцце прастытуцыяй непаўналетняй. Хлопцу пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Nashaniva.com