Расійскія войскі ўпершыню захапілі жылы раён Аўдзееўкі — аналітык Bild

Захоплена 10 працэнтаў горада.

29.01.2024 / 11:15

У снежні УС РФ узялі пад кантроль прамзону на паўднёвым усходзе Аўдзееўкі, каля Данецкай кальцавой аўтадарогі. Як паведамляе эксперт Bild па аналізе адкрытых даных Юльян Ропке, зараз яны ўпершыню захапілі і жылы раён горада. Ён знаходзіцца на захад ад прамзоны, там размешчаны прыватныя дамы.

Расіяне спрабуюць наступаць адтуль на поўнач у напрамку раёна «Хімік» са шматкватэрнымі дамамі. Пакуль што УСУ атрымоўваецца адбіваць гэтыя напады. Ропке ацэньвае тэрыторыю, захопленую расіянамі, у 10% ад агульнай плошчы горада.

Аналітык адзначае, што ў раёне Данецкай фільтравальнай станцыі на ўсход ад Аўдзееўкі ўтварыўся выступ, які па-ранейшаму кантралюе УСУ. Для расейцаў гэта «бяльмо на воку», але яны не могуць яго ўзяць, бо ён добра прыстраляны. Украінскія войскі знішчаюць там любую расійскую тэхніку, якая спрабуе атакаваць.

Фота: Alex Babenko / AP

Ропке нагадвае, што першапачаткова план Масквы быў у тым, каб акружыць Аўдзееўку з захаду, наступаючы на ​​Стэпавое і Паўночнае.

Пакуль што гэтыя спробы церпяць крах, УС РФ нясуць цяжкія страты. Нягледзячы на ​​частковае прасоўванне праціўніка, УСУ знішчае ў гэтай бітве сотні адзінак варожай тэхнікі і тысячы салдат.

Nashaniva.com