Невядомыя абстралялі з пнеўматыкі аўтобусы пад Мінскам

Чытач паведаміў рэдакцыі Onlíner аб здарэнні ў Прылуках — аграгарадку пад Мінскам. На днях хтосьці абстраляў (меркавана, з пнеўматыкі) два аўтобусы, якія стаялі на прыпынку з пасажырамі. На відэа, знятым на месцы здарэння, відаць пабітае шкло.

29.01.2024 / 12:55

У мінскай абласной міліцыі карэспандэнту паведамілі, што па гэтым факце праводзіцца праверка.

У сацсетках таксама з'явілася інфармацыя, што незадоўга да гэтага на паркоўцы былі пашкоджаны два легкавыя аўтамабіл, як мяркуецца, таксама з пнеўматычнай зброі.

Nashaniva.com