Муза Федэрыка Феліні памерла ва ўзросце 90 гадоў

Усяго на рахунку Сандры Міла больш за 100 роляў. Яна захоўвала актыўнасць да апошняга года жыцця.

29.01.2024 / 13:52

Сандра Міла падчас Венецыянскага кінафестываля ў верасні 2020 года. Фота: Joel C Ryan / Invision / AP

Італьянская актрыса Сандра Міла памерла ва ўзросце 90 гадоў. Пра гэта паведаміла агенцтва ANSA са спасылкай на сваякоў актрысы, якую называлі адной з муз Федэрыка Феліні.

У прыватнасці, яна знялася ў яго фільмах «Восем з паловай» (Otto e mezzo, 1963) і «Джульета і духі» (Giulietta degli spiriti, 1965). Працавала Міла і з іншымі вялікімі рэжысёрамі італьянскага неарэалізму, уключаючы яго заснавальніка Раберта Раселіні.

Усяго на яе рахунку больш за 100 роляў. Яна захоўвала актыўнасць да апошняга года жыцця.

У 2020 годзе Міла была ўдастоена прэміі за ўклад у кінематограф Асацыяцыі замежнай прэсы ў Італіі «Залаты глобус». Годам пазней такой прэміяй яе ўзнагародзіла і італьянская кінаакадэмія «Давід ды Данатэла».

Чытайце таксама:

У Башкартастане памёр Рыфат Даутаў, якога затрымалі ў сувязі з акцыямі пратэсту

Памёр заснавальнік гуртоў Boney M і Milli Vanilli

Памёр украінскі акцёр-комік Яўген Хаіт, удзельнік культавага «Джэнтльмен-шоу»

Nashaniva.com