Лукашэнка заявіў, што Расія пакутуе больш за ўсіх
Узброеныя канфлікты ў свеце звязаны з рухам да шматпалярнасці, якому пярэчаць прыхільнікі аднапалярнага свету — краіны Захаду. У выніку Расія больш за ўсіх пакутуе, заявіў Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні Вышэйшага Дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы.
29.01.2024 / 15:59
«Вазьміце наша імкненне, Расіі і Беларусі, Кітайскай Народнай Рэспублікі…
У авангардзе гэтага ідзе Расія, таму што яна больш за ўсё нагрузку нясе. І пакутуе больш, чым хто-небудзь.
Прычына ўсяго гэтага, і хусіты, і [канфлікты] на Блізкім Усходзе, і праблемы з Тайванем у Паўднёва-Кітайскім моры… Гэта ўсё ад таго, што наступае шматпалярны свет. Як казаў міністр замежных спраў Расіі [Сяргей Лаўроў], гэтага не хочацца манапалістам, вось і рознымі метадамі спрабуюць утрымаць аднапалярны свет. Рознымі метадамі, дайшлі да ўзброеных канфліктаў», — сказаў Лукашэнка.