Як мінімум 185 чалавек трапілі пад пераслед падчас масавага рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязняў — Вясна

Некалькі дзясяткаў чалавек асудзілі паводле адміністрацыйных спраў, некалькі чалавек былі затрыманыя ў межах крымінальных.

29.01.2024 / 16:13

Як мінімум 185 чалавек трапілі пад пераслед падчас масавага рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязняў. Папярэдне, людзям інкрымінуюць арт. 361-1 (удзел у экстрэмісцкім фармаванні) і арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), піша «Вясна».

Як паведамлялася раней, прычынай зацікаўленасці з боку КДБ, верагодна, стала дапамога сем'ям палітвязняў ад ініцыятывы «INeedHelpBY», якую ўлады прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем».

Для дапамогі ініцыятыва выкарыстоўвала папулярныя сэрвісы дастаўкі ад «Гіпа» і «Еўраопта». Праз іх можна анлайн замовіць дастаўку з крамы.

Nashaniva.com