«Белавія» зноў праводзіць акцыю, квіткі ад 39 еўра. Але па такой цане толькі Пецярбург

Авіякампанія «Белавія» зноў абвясціла акцыю, распрадаючы прома-квіткі па розных напрамках па цане ад 39 еўра. Ляцець можна з Мінска ў Санкт-Пецярбург і Грузію, а таксама па некалькіх транзітных маршрутах.

29.01.2024 / 17:48

Тарыф «Прома» дзейнічае на наступныя напрамках:

Прамыя пералёты

Транзітныя маршруты:

Квіткі па тарыфе «Прома» можна купіць і туды і назад. Уводзіць промакоды не трэба, спецыяльная цана ўжо пазначаная плашкай «Прома».

Перыяд падарожжа:

Максімальны тэрмін знаходжання ў пункце прызначэння па акцыйных квітках — месяц

Квіткі можна набыць па 04.02.2024 уключна на сайце belavia.by і ў агентаў.

Зусім нядаўна, 17 студзеня, «Белавія» ладзіла вялікі распродаж, прадаючы квіткі на шэраг прамых маршрутаў па 24 еўра плюс зборы ў адзін бок. Пасля акцыю працягвалі яшчэ на дзень з-за тэхнічных праблем на сайце.

Чытаць таксама:

«Белавія» будзе складаць чорны спіс пасажыраў. Каго туды могуць унесці?

«Белавія» расказала, куды куплялі квіткі падчас акцыі «24 еўра»

Прэзідэнт Аргенціны паляцеў звычайным самалётам. І гэта самалёт «Белавія»

Nashaniva.com