Мінабароны Расіі паведаміла пра 21 збіты беспілотнік

Беспілотнікі былі перахопленыя над Крымам, Белгарадскай, Бранскай, Калужскай і Тульскай абласцямі.

30.01.2024 / 08:08

У ноч на 30 студзеня супрацьпаветраная абарона расейцаў нібыта знішчыла або перахапіла 21 БПЛА.

30 студзеня губернатар Бранскай вобласці Расіі Аляксандр Багамаз паведаміў, напрыклад, што ў вобласці збілі беспілотнік.

Тое ж паведаміў і «губернатар Севастопаля» Міхаіл Развазжаеў.

Nashaniva.com