У Гродзенскім заапарку ў камерунскіх коз нарадзілася тройня

Такі выпадак не рэдкасць, але ўсё ж часцей козы прыносяць па адным ці па двое казлянят.

30.01.2024 / 08:59

Фота: Гродзенскі заапарк

У панядзелак на свет з'явілася тройня камерунскіх казлянят. У заапарку звярнулі ўвагу, што ў цэлым такі выпадак не рэдкасць, але ўсё ж часцей козы прыносяць па адным ці па двое казлянят, піша БелТА.

У заапарку падкрэслілі, што толькі за тыдзень у пяці капытных жывёл нарадзіліся дзевяць казлянят. А менавіта трайняты, дзве двойні, а дзве маладыя козачкі падарылі па адным малым.

Нованароджаныя і іх родная маці пачуваюцца цудоўна.

Чытайце таксама:

Паглядзіце, які торт падарылі медзведзянятам у Гродзенскім заапарку

У Гродзенскім заапарку выбралі незвычайны сімвал наступнага года

Харызматычны драпежнік нашых лясоў. Таямніцы беларускай рысі

Nashaniva.com