«Зразумела, што гэта будзе некарэктна ў кадры». Тэлежурналістка Захарава пракаментавала пікантны момант з хакеістам Максімам Сушко

У інтэрнэце вялікі рэзананс выклікала інтэрвʼю хакеіста «Сібіры» Максіма Сушко карэспандэнту «Беларусь 5» Крысціне Захаравай. Здаецца, беларускі хакеіст ушчыпнуў тэлежурналістку ніжэй за спіну. Крысціна пракаментавала для sport5.by гэты эпізод.

30.01.2024 / 10:01

@nashaniva Здаецца, беларускі хакеіст Максім Сушко ўшчыпнуў ніжэй за спіну тэлежурналістку #беларусь #минскарена #хкдинамоминск #беларусь #беларускітыкток #беларускіцікток #хоккей #кхл ♬ Titanic flute fail - Funny/Awesome Vids

«Прыемна даведацца, што так уважліва ўсе глядзяць нашыя флэш-інтэрвʼю. І старанна шукаюць таемныя знакі ў кожным руху», — паспрабавала пажартаваць яна.

Яна патлумачыла, што ўсё было ў прамым эфіры.

«Макс адказаў на фінальнае пытанне і паспяшаўся ўжо сыходзіць у распранальню.

А яшчэ ідзе прамы эфір і я перадаю слова каментатарам! Бакавым зрокам бачу, што ён збіраецца сыходзіць і спрабуе гэта зрабіць за маёй спінай. Зразумела, што гэта будзе некарэктна ў кадры і прытрымала яго! Аператар са сярэдняга плана сышоў на буйны, таму не зусім зразумела, што ж за руху былі такія», — сказала яна. 

Дзяўчына дадала, што з Максімам яны знаёмыя «ледзь не з дзяцінства». 

«Дружная з сямʼёй! Таму камунікуем заўсёды па-сяброўску! Так што, ніякай інтрыгі, працоўны момант», — сказала Крысціна Захарава. 

Крысціна Захарава зʼяўляецца дачкой трэнера Міхаіла Захарава, блізкага да Аляксандра Лукашэнкі. А Максім Сушко — сын Сяргея Сушко, генеральнага дырэктара ХК «Дынама-Мінск».

Nashaniva.com