Барысаўскаму фатографу Аляксандру Зянкову прысудзілі 3 гады калоніі

Мінскі гарадскі суд у асобе суддзі Жанны Брысінай прызнаў яго вінаватым паводле ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага Кодэкса РБ (удзел у экстрэмісцкім фармаванні). 

30.01.2024 / 11:06

Судовы разбор справы Аляксандра Зянкова распачаўся 12 студзеня, прайшлі тры судовыя пасяджэнні.

Прысуд быў агучаны 30 студзеня: 3 гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, піша БАЖ.

Nashaniva.com