Матч на Суперкубак Беларусі па футболе адклалі на тыдзень з-за выбараў
Матч меўся прайсці 25 лютага ў Мінску, а будзе згуляны 2 сакавіка ў Салігорску.
30.01.2024 / 11:45
Калаж: sport5.by
Першы афіцыйны матч у новым футбольным сезоне на Суперкубак Беларусі будзе перанесены з Мінска ў Салігорск і згуляны не 25 лютага, а 2 сакавіка. Пра гэта sport5.by распавялі інфармаваныя крыніцы.
Рэч у тым, што 25 лютага пройдзе Адзіны дзень галасавання (выбары ў Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы). Паведамляецца, што выбары патрабуюць павышанай увагі міліцыі.
Таму матч паміж мінскім «Дынама» (чэмпіёнам краіны) і ўладальнікам Кубка Беларусі жодзінскім «Тарпеда-БелАЗам» пройдзе 2 сакавіка.
Дарэчы, у Расіі матчы чэмпіянату краіны з 15-17 сакавіка таксама перанесеныя на тыдзень пазней з-за выбараў.
Чытайце таксама:
Найлепшы гулец беларускага футбольнага чэмпіяната паедзе гуляць у Партугалію
Юрген Клоп пакіне «Ліверпуль» па сканчэнні сезона
Камісія Шведа «літасціва» дазволіла працягнуць кар'еру сямі футбалістам. Хто яны?