Працу сайтаў у даменнай зоне.ru аднавілі
Пра аднаўленне пасля збою працы сайтаў у зоне.ru паведаміў расійскі Каардынацыйны цэнтр даменаў.
30.01.2024 / 22:50
«Тэхнічная праблема, звязаная з глабальнай інфраструктурай DNSSEC, якая выклікала недаступнасць сайтаў у зоне.ru, ліквідаваная», — гаворыцца ў паведамленні.
Пры гэтым спецыялісты Каардынацыйнага цэнтра даменаў дадалі, што «непаладкі ў працы DNS могуць назірацца яшчэ некаторы час, пакуль абноўленыя даныя не разыдуцца па сістэме даменных імёнаў».
Пра праблемы Рунета стала вядома ўвечары 30 студзеня. Карыстальнікі скардзіліся на праблемы з доступам да сайтаў буйных банкаў, маркетплэйсаў і іншых сэрвісаў, якія часта выкарыстоўваюцца расейцамі.
Расійскія ўлады даўно папярэджвалі, што паспрабуюць перавесці ўсіх карыстальнікаў краіны на нацыянальны сервер DNS. Верагодна, гэта цяпер і адбываецца з масай сайтаў у зоне.ru, пішуць эксперты.
Чытайце таксама: