За ноч збілі 14 з 20 «шахедаў» — УСУ

Украінскія вайскоўцы раніцай серады абвясцілі, што ўначы расійская армія запусціла па Украіне 20 беспілотнікаў і тры балістычныя ракеты. Збіць удалося 14 «шахедаў».

31.01.2024 / 07:53

Куды патрапілі астатнія шэсць беспілотнікаў і ўсе тры ракеты і якія наступствы, украінскія вайскоўцы не ўдакладняюць.

Ракеты «Іскандэр-М», паводле зводкі, былі запушчаныя з Крыма і Варонежскай вобласці.

Чытайце таксама:

Мінабароны Расіі паведаміла пра 21 збіты беспілотнік

У расійскім Яраслаўлі прадухілілі атаку дрона на перапрацоўчы завод

Украінская ракета, верагодна, прыляцела на з'езд аператараў расійскіх дронаў. Маглі загінуць больш за 20 вайскоўцаў

Nashaniva.com