Канец гісторыі. Трактары на МТЗ перастануць фарбаваць у сіні колер
Мінскі трактарны завод завяршыў пераход на новае колерафактурнае рашэнне, якое стала адзіным для ўсёй лінейкі трактароў Belarus.
31.01.2024 / 08:11
Было. Тэлеграм-канал МТЗ
Работы пачаліся ў 2019 годзе. Цяпер усе мадэлі серыйнага выканання выпускаюцца ў чырвоным колеры. Чорнымі засталіся кабіна, часткі абліцоўвання і асобныя дэталі тыпу кранштэйнаў і мацаванняў.
Будзе. Тэлеграм-канал МТЗ
«Перш за ўсё, перад намі стаяла задача прыбраць шматколернасць. Перавагай чырвонага колеру мы жадаем паказаць, што наш трактар просты ў эксплуатацыі. Акрамя таго, монаколер эканамічна больш апраўданы. Ну і, вядома, чаго хаваць: раней чорны каркас камуфляваў не заўсёды высокую якасць выканання. Чырвоны ж колер дэманструе новы ўзровень арганізацыі вытворчых працэсаў і канчатковага прадукту», — растлумачыў тэлеграм-каналу прадпрыемства начальнік аддзела дызайну Андрэй Забалотны.
Чытайце таксама:
Топ-менеджарам БелАЗа і МТЗ прысудзілі па 11 гадоў зняволення
Супрацоўнікі МТЗ на навагоднія святы будуць адпачываць як расіяне