Украіна ўпершыню праходзіць ацяпляльны сезон на ўласным газе

На сёння ў сховішчах знаходзіцца каля 10 мільярдаў кубоў газу. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль у эфіры тэлемарафону, піша «Украінская праўда».

31.01.2024 / 11:38

«Мы праходзім гэты ацяпляльны сезон упершыню ў гісторыі Украіны на газе ўласнай здабычы», — праінфармаваў ён.

Прэм'ер падкрэсліў, што «Нафтагаз Украіны» і дзяржаўнае прадпрыемства «Укргазздабыча» павялічылі аб'ёмы здабычы на 11%, а таксама адкрылі новыя свідравіны здабычы газу даволі вялікага аб'ёму.

«Цяпер у нашых сховішчах — каля 10 мільярдаў кубічных метраў газу. І мы сапраўды праходзім гэты ацяпляльны сезон на газе выключна ўкраінскай здабычы», — падкрэсліў кіраўнік урада.

Шмыгаль падкрэсліў, што Украіна таксама праходзіць гэтую зіму са збалансаванай электраэнергасістэмай.

Чытайце таксама:

Кітай замяніў «Газпраму» толькі 11% страчаных еўрапейскіх паставак

Еўропа ў 2023 годзе скараціла імпарт расійскага трубаправоднага газу больш чым на 55%

Германія цалкам замяніла расійскі газ на нарвежскі

Nashaniva.com