Ранішні рэйс «Белавія» вярнуўся ў Мінск адразу пасля ўзлёту
Што здарылася?
31.01.2024 / 11:48
Сёння раніцай рэйс «Белавія» B2975, які вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» у 7:54 і накіроўваўся ў Маскву, адразу пасля ўзлёту заняў зону чакання і, здзейсніўшы некалькі кругоў у небе (выконваючы неабходныя працэдуры), прызямліўся назад у мінскім аэрапорце, паведамляе Motolkohelp.
На борце Boeing 737-8ZM (EW-457PA) знаходзілася больш за 40 пасажыраў, а прычына развароту — самалёт не змог прыбраць шасі.
У выніку пасажыры былі адпраўленыя ў Маскву на іншым самалёце авіякампаніі — «танкалёце» EW-254PA, а затрымка іх адпраўлення склала 2,5 гадзіны.
Чытайце таксама:
«Белавія» зноў праводзіць акцыю, квіткі ад 39 еўра. Але па такой цане толькі Пецярбург
«Белавія» будзе складаць чорны спіс пасажыраў. Каго туды могуць унесці?
«Белавія» расказала, куды куплялі квіткі падчас акцыі «24 еўра»