Іран з наступнага тыдня адмяняе візавы рэжым з Беларуссю

Агулам візавы рэжым адменены з 28 краінай.

31.01.2024 / 12:00

Фота: Saeed Kaari/IKAC via AP

Іран з 4 лютага ў аднабаковым парадку адмяняе візавы рэжым з 28 краінамі. Апроч Беларусі, візавы рэжым адмяняецца з ААЭ, Катарам, Кыргызстанам, Мексікай, Саудаўскай Аравіяй, Сербіяй, Узбекістанам і Японіяй. Пра гэта паведаміў намеснік міністра замежных спраў Алірэза Бігдэлі, піша ТАСС.

«»Міністэрства замежных спраў апавясціла адпаведныя органы аб зацверджаным Кабінетам Міністраў указе аб адмене віз для 28 краін», — прыводзіць яго слова іранскае агенцтва. Зыходзячы з гэтага,» грамадзянам гэтых 28 краін, якія едуць у Іран з турыстычнай мэтай, з 4 лютага 2024 года віза не патрэбная», дадаў намеснік міністра. Асобна ён адзначыў сітуацыю з Індыяй і падкрэсліў, што для яе грамадзян віза не спатрэбіцца толькі ў выпадку перасячэння мяжы па паветры.

З 1 жніўня 2023 года бязвізавы Групавы турыстычны абмен быў запушчаны паміж РФ і Іранам. 21 верасня, як паведамілі ТАСС у АТ «Кавказ.РФ», першая іранская дэлегацыя прыбыла ў Расію па бязвізавым рэжыме.

Nashaniva.com