СК распавёў, колькі чалавек асудзілі за «спробу сарваць» рэферэндум 2022 года

Паводле СК, 7 чалавек былі асуджаныя за спробу зрыву рэферэндуму ў 2022 годзе. Іх вінавацілі ў тым, што яны рассылалі лісты сябрам камісіі. СК сцвярджае, што ў лістах былі пагрозы.

31.01.2024 / 12:03

СК піша, што 7 чалавек прысудзілі ад 2 да 3 гадоў пазбаўлення волі. Яны, паводле інфармацыі ведамства, рассылалі лісты ад імя суддзяў, пракурораў і міліцыі. 

Таксама па справе аб спробе сарваць рэферэндум СК пачаў «спецыяльную вытворчасць» супраць кіраўніка «Маланка Медыя» Паўла Марыніча, стваральніка дадатку «Новая Беларусь» Паўла Лібера, палітыка Аляксандра Дабравольскага і кіраўніцы «Сумленных людзей» Алены Жываглод. 

Паводле СК, ім выстаўлены абвінавачанні па ч. 2 арт. 191 КК (за перашкоду рабоце ЦВК). Крымінальная справа перададзена Генеральнаму пракурору для накіравання ў суд, піша СК.

Чытайце таксама:

Пра самы дэмакратычны рэферэндум у свеце

«Адным фэйкавым лістом прымусілі сотню людзей з вышэйшай адукацыяй выслужыцца». Пагутарылі з пранкерамі, якія прыдумалі «акцыю» да рэферэндуму

Хакеры прыкінуліся чыноўнікамі і адправілі бюджэтнікам газету з Бабарыкам на першай старонцы з просьбай яе пачытаць. «Даручэнне» выканалі

Nashaniva.com