У Беларусь прывезлі на продаж рэдкую Geely за 13 000 даляраў. Вось як яна выглядае

Беларусаў не здзівіць мадэлямі Geely, якія збіраюць на заводзе «БелДжы». Аднак асартымент кітайскага аўтавытворцы нашмат шырэйшы.

31.01.2024 / 13:51

Фота: ab.onliner.by

Так, у Мінску з'явілася ў продажы Geely Panda Knight — кампактны электрамабіль. Машына 2023 года выпуску з нулявым прабегам. Магутнасць электраматора складае 41 к.с. Заяўлены максімальны прабег на адной зарадцы — 200 км. «Панда» мае выхады пад хуткую і павольную зарадку. 

Фота: ab.onliner.by

«Высокая столь. Невялікі, але зручны аўтамабіль», — гаворыцца ў апісанні. Салон аўтамабіля разлічаны на чатырох пасажыраў. Аб'ём багажнага адсеку складае 800 літраў, праўда, гэта пры ўмове складзеных крэслаў задняга раду. У іншым выпадку ў багажніку можа змясціцца толькі невялікая сумка і заплечнік.

Фота: ab.onliner.by

Прадавец ацаніў аўтамабіль у 13 тысяч даляраў. На момант пачатку продажаў восенню 2023 года цэны на Geely Panda у Кітаі пачыналіся з 6860 даляраў ЗША для першых пакупнікоў. Стандартная цана аўтамабіля на ягонай радзіме — 7410 даляраў ЗША.

Чытайце таксама:

«Сёння купляюць тыя, хто стаў у чаргу ў жніўні-верасні». Што ў дылераў з наяўнасцю папулярных мадэлей Geely

Кітайскі аўтапрам заваёўвае свет. Не без дапамогі Захаду

У Еўрасаюзе могуць адмяніць забарону на продаж дызельных і бензінавых аўто з 2035 года

Nashaniva.com