БЕЛ Ł РУС

Эканоміка

«Дачка» кампаніі Visa абмежавала пераводы ў Беларусь

31.01.2024 / 13:54

Nashaniva.com

Беларусь неўзабаве можа стаць у шэраг краін з «чорнага спіса».

Фота: pymnts.com

Фінансавая платформа Currencycloud, якая належыць міжнароднай аплатнай сістэме Visa, абмежавала пераводы грошай у Беларусь.

Дагэтуль Currencycloud давала банкам і фінтэхкампаніям паслугі па абмене валюты для трансгранічных плацяжоў, піша Office Life.

Аднак у сувязі з абноўленай «палітыкай барацьбы з адмываннем грошай і патрабаваннямі праверкі санкцый» кампанія адмовілася атрымліваць і пераводзіць сродкі з некаторых краін.

Яна тлумачыць, што «вельмі сур'ёзна ставіцца да сваіх абавязкаў» і, у адпаведнасці са сваёй палітыкай, вымушаная адмовіцца ад пераводаў у Беларусь.

У спіс краін, для якіх таксама сталі немагчымыя аперацыі на платформе, уключаныя: КНДР, Расія, Куба, Іран, Лівія, Судан, Паўднёвы Судан, Сірыя, Венесуэла і Казахстан. У ім таксама пазначаныя акупаваныя Крым, Данецкая, Херсонская, Луганская і Запарожская вобласці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула