У пракат выйшаў польскі гістарычны баявік пра Тадэвуша Касцюшку
Стваральнікі адзначаюць, што такога фільма пра нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы і Літвы яшчэ не было.
31.01.2024 / 15:06
Кадр з фільма Kos. Filmweb.pl
Сюжэт закручваецца вакол падзей 1794 года. Сам Касцюшка знаходзіцца ў эміграцыі, але неспрыяльнае становішча ў Польшчы: эканамічныя праблемы і расейская акупацыя — спараджаюць новую хвалю рэвалюцыйных настрояў, піша Mostmedia.io.
Будучы лідар паўстання вяртаецца на радзіму, кансалідуючы вакол сябе польскае дваранства і сялян.
Cцэнарыст фільма Міхал Зяліньскі ў размове з выданнем Wyborcza адзначае, што Касцюшка — гэта сумесь прагматызму і рамантызму, рэдкая для Польшчы з’ява.
— Патрыёт, які крытычна ставіцца да ўладкавання Польшчы. Сёння не так шмат гістарычных асоб, якія маглі б аб’яднаць палякаў, — дадае ён.
Зяліньскі лічыць, што асоба Касцюшкі здольная аб’ядноўваць і іншыя грамадствы, згадваючы і беларускі Полк Каліноўскага.
— Беларускі батальён, які абараняе Украіну, у сваёй прысязе ўспамінае «касінераў Касцюшкі», бо будучы лідар паўстання нарадзіўся і вырас на тэрыторыі Беларусі.
Фільм ужо ўганаравалі гран-пры на Фестывалі польскага мастацкага кіно ў Гдыні. Афіцыйная прэм’ера карціны адбылася 26 студзеня, цяпер «Kos» ідзе ў кінатэатрах Польшчы.
Чытайце таксама:
Беларускую кінапрэмію «Чырвоны верас» уручаць у Берліне
Новая версія «Майстра і Маргарыты» лідзіруе ў мінскім пракаце