У Магілёве затрымалі жонку палітвязня Максіма Сяргеенкі
Сяброўка сям'і паведаміла праваабарончаму рэсурсу Mayday team, што Алеся Сяргеенка, маці двух непаўналетніх дзяцей і жонка палітвязня Максіма Сяргеенкі, знаходзіцца ў СІЗА. Прычыны яе затрымання невядомыя.
31.01.2024 / 19:39
Фота ілюстрацыйнае
У Алесі Сяргеенка двое дзяцей — 3 і 16 гадоў. Яе муж, Максім Сяргеенка — палітвязень, які ў красавіку 2021 года атрымаў ад Круглянскага раённага суда прысуд у 3 гады зняволення.
Максіма прызналі вінаватым у тым, што ён разам з іншымі фігурантамі «справы лялек» «вырабіў шэсць роставых лялек з цынічнымі надпісамі і выявамі вышэйшых службовых асоб, размясціў іх на пуцеправодах паблізу вёсак Вільчыцы і Любуж, сфатаграфаваў і распаўсюдзіў здымкі ў сеціве».
Паводле даных Mayday, Максім Сяргеенка павінен вызваліцца прыкладна праз месяц. Лёс непаўналетніх дзяцей сям'і невядомы.
Чытайце таксама:
«Гэта першы званочак». Да Паліны Шарэнды-Панасюк не пусцілі адваката
За відэа ў Аднакласніках затрымалі маці двух дзяцей з Наваполацка