Буданаў: Атакі беспілотнікаў на расійскую інфраструктуру могуць вырасці
Цяпер, са слоў Буданава, расійскае цывільнае насельніцтва, нарэшце, бачыць рэальную карціну вайны.
01.02.2024 / 10:04
Кіраўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны выказаў здагадку, што атакі беспілотнікаў на расійскую інфраструктуру могуць узрасці. Ён не пацвердзіў і не зняпраўдзіў дачыненне Украіны да нападаў беспілотнікаў у Расіі, сказаўшы, што такія аперацыі «цалкам магчымыя», — заявіў Буданаў у інтэрв'ю CNN.
«Гіпатэтычна, існуе план, па якім усё гэта адбываецца. І я лічу, што гэты план уключае ўсе асноўныя аб'екты крытычнай інфраструктуры і аб'екты ваеннай інфраструктуры Расійскай Федэрацыі».
Цяпер, са слоў Буданава, расійскае цывільнае насельніцтва, нарэшце, бачыць рэальную карціну вайны.
«Яны бачаць палаючыя нафтабазы, разбураныя будынкі заводаў і фабрык… Гэта ўсё ідзе на карысць», — дадаў ён.