У Індыі голуба арыштавалі на восем месяцаў
Птушку падазравалі ў шпіянажы на карысць Кітая
01.02.2024 / 14:55
У маі мінулага года птушку злавілі на індыйскай нафтавай прыстані ў прыгарадзе Мумбаі. На назе ў голуба былі два кольцы з медзі і з алюмінію, а на ўнутраным баку абодвух крылаў — кітайскія іерогліфы.
Паліцыя адкрыла справу аб шпіянажы. Пасля завяршэння расследавання ўсе абвінавачванні з голуба знялі. Праваахоўнікі высветлілі, што птушка ўдзельнічала ў гонцы на Тайвані, але выпадкова заляцела ў Індыю.
Паведамляецца, што 30 студзеня голуба выпусцілі на волю.
Чытайце таксама:
Харызматычны драпежнік нашых лясоў. Таямніцы беларускай рысі