У Гомелі нечакана прызналі «экстрэмісцкімі» рэсурсы пра грамадскі транспарт без палітыкі
Суд Чыгуначнага раёна Гомеля нечакана прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» шэраг транспартных тэлеграм-каналаў, частка з якіх вядзецца дзяржаўнымі ці набліжанымі да дзяржавы структурамі, піша «Вясна».
02.02.2024 / 18:20
Пад забарону трапілі тэлеграм-суполкі і чаты:
• «Транспорт BY» (праект IBA Group з раскладам і маршрутамі аўтобусаў па ўсёй краіне, мае больш за 500 тысяч спампоўванняў у Google Play);
• «Общественный транспорт Гомеля» (Чат аматараў грамадскага транспарту Гомеля);
• «Гомельский транспорт» (Інфармацыя пра ўсе змены ў працы грамадскага транспарту Гомеля).
Ва ўсіх гэтых каналах і чатах абмяркоўваюцца толькі транспартныя пытанні і ніякіх палітычных тэм там не закранаецца.
Чытайце таксама:
У Беларусі пачалі судзіць за палітыку па новым артыкуле
Барыса Хамайду аштрафавалі на 600 рублёў. І гэта яшчэ не ўсё