У Парыжы на вакзале чалавек параніў нажом траіх людзей

Тры чалавекі пацярпелі ў выніку нападу з нажом на галоўным вакзале Парыжа ў суботу раніцай, паведамілі прадстаўнікі французскай паліцыі. Адзін з іх атрымаў сур'ёзныя раненні ў жывот, піша Бі-бі-сі.

03.02.2024 / 23:46

Павышаныя меры бяспекі пасля нападу. Фота: AP Photo/Christophe Ena

Паліцыя паведамляе, што падазраваны падпаліў свой заплечнік, а затым напаў на людзей з нажом і малатком. Яго схапілі супрацоўнікі транспартнай бяспекі і мінакі.

Падазраваны знаходзіцца пад вартай. Паліцыя паведамляе, што ён з'яўляецца грамадзянінам Малі, а пры затрыманні прад'явіў італьянскія правы кіроўцы.

Афіцыйныя асобы, якіх цытуе газета Le Parisien, апісваюць затрыманага як 32-гадовага просьбіта прытулку, які легальна жыве ў Італіі з 2016 года.

За апошні час у Парыжы адбылося некалькі нападаў з нажом. У снежні каля Эйфелевай вежы быў забіты адзін турыст і яшчэ двое параненыя. У студзені мінулага года шэсць чалавек атрымалі раненні ў выніку нападу з нажом на сталічным Паўночным вакзале.

Чытайце таксама:

Знайшлі і затрымалі мужчыну, які напаў з нажом на прадавачку віцебскай крамы

У Віцебскім «Еўраопце» мужчына напаў на прадавачку з нажом

У Чэрыкаве муж напаў з нажом на жонку і яе каханка, а пасля спрабаваў пакончыць з сабой. Жанчына памерла ў бальніцы

Акцёра з Беларусі затрымалі ў Маскве, ён з нажом напаў на сваю дзяўчыну

Польскі суд вынес канчатковы прысуд украінцу, які параніў беларуса нажом «за вайну»

Nashaniva.com