Стралкоў-Гіркін можа з калоніі адправіцца на фронт
Асуджаны за заклікі да экстрэмізму былы міністр абароны так званай «ДНР» Ігар Стралкоў-Гіркін можа адправіцца добраахвотнікам на фронт з калоніі, заявіў яго адвакат Аляксандр Молахаў.
04.02.2024 / 14:43
На думку Молахава, таксама не выключаецца варыянт з умоўна-датэрміновым вызваленнем Стралкова.
«Ігар Іванавіч, як пачалася СВА (так у Расіі называюць вайну з Украінай — НН), неаднаразова казаў, што хоча пайсці на фронт. Іншая справа, што для яго стваралі такія ўмовы — правакацыйныя, абразлівыя, што ён не мог трапіць на фронт. Я не выключаю, што ў выніку гэтых падзей пераможа здаровы сэнс і чалавеку ваеннаму дадуць магчымасць дзейнічаць так, як ён лічыць патрэбным. Менавіта — процідзейнічаць ворагу, Украіне, якая, як ён лічыць, павінна знікнуць», — заявіў Молахаў.
25 студзеня Ігара Стралкова-Гіркіна прыгаварылі да 4 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Экс-міністра абароны так званай «ДНР» прызналі вінаватым у публічных закліках да экстрэмісцкай дзейнасці.
Чытайце таксама:
«Кабаева не пацягнула, на жаль». Расійскія шавіністы рыхтуюцца знішчыць тых, хто іх спарадзіў
Чаму Прыгожын абудзіў успаміны пра Смуту і каму ўдалося скінуць уладу ў Расіі