На працоўным месцы нечакана памёр начальнік міліцыі ў Оршы

Начальнік упраўлення ўнутраных спраў Аршанскага райвыканкама Сяргей Барвянкоў памёр 4 лютага. Як паведамляе orsha.eu, ён прыйшоў на працу і ўжо там у яго прыхапіла сэрца.

04.02.2024 / 18:14

Сяргей Барвянкоў. Фота: Віцебскі гарадскі партал

Інфармацыю пра смерць міліцэйскага начальніка пацвердзілі «Люстэрку» ў РАУСе. Але прычыну смерці не назвалі.

Сяргей Барвянкоў усё жыццё прапрацаваў у міліцыі. Пачынаў з участковага, потым некаторы час узначальваў Талачынскую міліцыю. А некалькі гадоў таму перайшоў у Оршу. Менавіта пад яго кіраўніцтвам у Оршы адбываліся палітычныя рэпрэсіі ў 2020-м і наступных гадах. Быў дэпутатам райсавета.

Nashaniva.com