Беларускі банкір падарыў амурскаму тыгру 20 млн рублёў

05.01.2010 / 10:37

Старшыня праўлення ААТ «Прiорбанк» Сяргей Касцючэнка падарыў 20 мiльёнаў рублёў усурыйскаму тыгру Арцёму, якi жыве ў Магiлёўскiм заасадзе.

На гэтыя грошы, выдаткаваныя банкiрам з асабiстай кiшэнi, Арцёму будуць набываць харчаванне. Вядома, штодня тыгр з’ядае 8 кiлаграмаў свежай ялавiчыны, а ў марозныя днi яго рацыён яшчэ павялiчваецца. За 20 падораных мiльёнаў Арцёма будуць кармiць большую частку года, бо яго поўнае гадавое ўтрыманне каштуе 31 мiльён рублёў.

Памочнiк старшынi праўлення «Прiорбанка» Уладзiмiр Шкiндзераў расказаў, што дапамога звязана не столькi з годам Тыгра, колькi з асабiстымi сiмпатыямi дарыльшчыка, якi наведаў Магiлёўскi заасад у лiстападзе.

Сяргею Касцючэнку Арцём падаўся залiшне, так бы мовiць, стройным.

— Не, мы не галадаем, — сказаў дырэктар Буйнiцкага агралесатэхнiчнага каледжа Георгiй Малiноўскi. — Але дапамога жывёлам — гэта сусветная практыка i паказчык маральнасцi грамадства людзей.

Падарунак Сяргея Касцючэнкi — першы такога кшталту. Нiхто не дарыў Магiлёўскаму заасаду грошы, ды яшчэ такую прыстойную суму. Георгiй Малiноўскi спадзяецца, што ўчынак банкiра стане пачаткам добрай традыцыi.