У Мінску за мінулыя суткі зарэгістравана 6 халадовых траўмаў

05.01.2010 / 11:17

Пра гэта паведаміў галоўны доктар гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі Мінска Эдуард Козыраў.

Паводле яго слоў,

у сталіцы зафіксавана 5 адмарожванняў і 1 выпадак пераахаладжэння. Усе пацярпелыя былі шпіталізаваны. У большасці выпадкаў яны былі ў нецвярозым стане.

Людзі, якія знаходзяцца ў моцны мароз у стане алкагольнага ап’янення, найбольш часта атрымліваюць халадовыя траўмы.

Акрамя таго, па дапамогу да дактароў станцыі хуткай медыцынскай дапамогі звярнуліся 12 пацярпелых з галалёднымі траўмамі.

Усяго на станцыю хуткай медыцынскай дапамогі за мінулыя суткі паступіла больш за 2 тыс. выклікаў.