41-гадовая даносчыца Бондарава расказала пра свой легальны вопыт працы — агулам два гады за жыццё
Даносчыца Вольга Бондарава зарэгістравалася кандыдаткай у дэпутаты Мінскага гарадскога савета. Гэта вымусіла яе апублікаваць сваю біяграфію. У агітацыйнай паперы знайшлося некалькі цікавых фактаў.
06.02.2024 / 01:39
Бондарава нарадзілася ў 1982-м годзе ў вёсцы Чарлёнка. Канкрэтыкі няма, бо вёскі з такой назвай ёсць і ў Дзятлаўскім, і ў Мастоўскім раёнах. Скончыла школу ў Гродне ў 2000-м годзе.
Выглядае, што за наступныя 17 гадоў у Бондаравай не было ніякага легальнага месца працы. Тры гады яна магла правесці ў дэкрэтным адпачынку, а вось астатні перыяд у біяграфіі элегантна прапушчаны.
Магчыма, менавіта ў гэты час Бондараву і прыцягвалі да адказнасці за кантрабанду цыгарэт у Польшчу.
Мяркуючы па біяграфіі, у другой палове 2010-х камуністка ўпершыню знайшла легальную працу. У 2017-2018 яна працавала ў Гродне ў сферы гандлю.
Пасля Бондарава вырашыла атрымаць хоць якую адукацыю, таму пайшла вучыцца. Пра ВНУ гаворка не ішла, Бондарава паступіла ў Індустрыяльна-педагагічны каледж Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі па спецыяльнасці «эканаміст». Скончыла яго ў 2020-м. Пайшла працаваць? Не.
На наступныя два гады чарговы прагал у біяграфіі. У 2022 яна паступіла ў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, а ў 2023 уладкавалася адказнай сакратаркай у газету Камуністычнай партыі Беларусі. Пры гэтым у афіцыйных дакументах выбарчай камісіі Бондарава пазначаная толькі як студэнтка.
Даносчыца балатуецца ва Уруччы, але шанцаў на перамогу ў яе няма. Па той акрузе зарэгістраваныя і кандыдат-фаварыт, і яго спарынг-партнёр. Выглядае, што Бондаравай выдзеляць толькі апошняе месца ў выніковым пратаколе.
Чытайце таксама:
«Баюся, што яны гатовыя на ўсё». Бондарава расказала, як ёй цяжка жывецца на белым свеце
БТ строга адказала Бондаравай: Гледачы просяць паказваць Білана і Асці, а вам раім «Панараму»
Бягун — Бондаравай: Забылася, як выцоквала набойкамі з ГУБАЗіКа з выглядам аба*ранага янота?
Кодла Бондаравай накінулася на слова «вакацыі». І зноў села ў лужыну
Інфаказачку Вольгу Бондараву ўзнагародзілі медалём. Але якім!