Міжнароднаму рэзервоваму банку паказалі чырвоную картку

У гэтага банка адклікана ліцэнзія на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці ў частцы прыцягнення сродкаў фізічных асоб.

05.01.2010 / 11:20

З 1 студзеня 2010 года адклікана ліцэнзія ААТ «Міжнародны рэзервовы банк» на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці ў частцы правядзення банкаўскіх аперацый па прыцягненні грашовых сродкаў фізічных асоб ва ўклады (дэпазіты), а таксама па адкрыцці і вядзенні банкаўскіх рахункаў фізічных асоб.

Адпаведная пастанова прынята праўленнем Нацыянальнага банка Беларусі.

Як патлумачылі ў Нацбанку, падставай для такога рашэння стала неліквідацыя ААТ «Міжнародны рэзервовы банк» у вызначаным парадку парушэння нарматыву бяспекі функцыянавання.

Згодна з пададзенай справаздачай, Міжнародны рэзервовы банк прыцягнутых сродкаў фізічных асоб не мае.

ААТ «Міжнародны рэзервовы банк» быў зарэгістраваны Нацыянальным банкам Беларусі 25 лютага 2002 года.