Спадкаемніца Johnson&Johnson памерла ў веку 30 гадоў

05.01.2010 / 11:32

Спадкаемніца фармацэўтычнай кампаніі Johnson & Johnson Кейсі Джонсан памерла ва ўзросце 30 гадоў.

Пра гэта паведамляе CNN са спасылкай на заяву сяброўкі Джонсан Тылы Тэкілы.

«Памаліцеся за маю жонку Кейсі Джонсан. Яна памерла. Дзякуй вам за любоў і падтрымку», — напісала Тэкіла ў сваім блогу.

Паводле звестак паліцыі, смерць Джонсан адбылася «з натуральных прычынаў», аднак мяркуецца правесці таксікалагічную экспертызу.

У Джонсан засталася прыёмная дачка Ава.