Навальнага 26-ы раз пасадзілі ў штрафны ізалятар

Агулам ён там правядзе 293 дні.

06.02.2024 / 09:38

Навальны выступае па відэасувязі з калоніі на Ямале. Фота: Аляксандра Астахава / «Медыязона»

«Аляксей Навальны з 1 лютага знаходзіцца ў ШІЗА. Далі яшчэ 10 сутак», — паведаміла ягоная прэс-сакратар Кіра Ярмыш.

Палітыка саджаюць у штрафны ізалятар ужо 26-ы раз, падлічылі ягоныя паплечнікі.

Трэці раз у новай калоніі асобага рэжыму за палярным колам у пасёлку Харп, куды ён быў пераведзены па новым прыгаворы ў канцы мінулага года.

Усяго ён правядзе ў ШІЗА ўжо 293 дні, падлічыла Бі-бі-сі.

Аляксея Навальнага затрымалі 17 студзеня 2021 года па вяртанні ў Маскву пасля лячэння ў Нямеччыне. Агулам яго асудзілі на 19 гадоў.

Чытайце таксама:

Навальнага кожную раніцу матывуюць (ці катуюць) песняй Шамана «Я рускі»

«Халадней за -32°C пакуль не было». Навальны, якога кінулі за палярны круг, з самаіроніяй распавёў пра свае новыя ўмовы

Як цяпер выглядае расійскі апазіцыянер Аляксей Навальны. З’явіліся здымкі

Nashaniva.com