БЕЛ Ł РУС

Усяго патроху

Новае слова ў махлярстве, усім рыхтавацца. Праз дыпфэйкавую нараду менеджар перавёў ашуканцам 25 млн даляраў

6.02.2024 / 11:39

Nashaniva.com

На дыпфэйкавай анлайн-канферэнцыі ашуканцы змусілі адзінага сапраўднага на ёй чалавека перавесці $25 мільёнаў. Падмануты супрацоўнік на свае вочы бачыў калег і свайго дырэктара, які і загадаў яму зрабіць перавод. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: vecteezy.com

Супрацоўнік міжнароднай карпарацыі ў Ганконгу спачатку атрымаў некалькі электронных лістоў ад фінансавага дырэктара з просьбай перавесці больш за $25 мільёнаў на іншы банкаўскі рахунак. Ён западозрыў фішынг. Але калі «дырэктар» на відэасазвоне разам з іншымі супрацоўнікамі карпарацыі (таксама дыпфэйкавымі) пацвердзіў змест ліста, мужчына зрабіў перавод. 

Па словах мужчыны, усе ўдзельнікі анлайн-канферэнцыі выглядалі натуральна, размаўлялі і паводзілі сябе як у жыцці.

У паліцыі Ганконга адзначылі, што гэта адна з найбуйнейшых афёр з ужываннем дыпфэйкаў. І, здаецца, першая з адначасовым удзелам некалькіх падробленых чалавек. Гэта была складаная шматузроўневая афера.

Улады ва ўсім свеце ўсё больш занепакоеныя складанасцю тэхналогіі дыпфэйкаў і махлярскім выкарыстаннем яе.

Чытайце таксама:

Спецслужбы збіраюць даныя пра беларусаў замежжа, робячы фэйкавыя анкеты для прэтэндэнтаў на пашпарт Новай Беларусі

У Мінску накрылі офіс псеўдаброкераў

Знаўцы штучнага інтэлекту прагназуюць, што неўзабаве падробкі стане немагчыма выявіць

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула