Ва Украіне ідзе аўдыт дзеянняў кіраўніцтва УСУ, па яго выніках будуць прымацца кадравыя рашэнні — Падаляк

Дарадца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк паведаміў, што цяпер ва Украіне праводзіцца праверка дзеянняў вярхоўнага складу Узброеных сіл за два гады, каб ацаніць неабходнасць кадравых рашэнняў. Такім чынам ён пракаментаваў у эфіры Усеўкраінскага тэлемарафона заяву Уладзіміра Зяленскага аб неабходнасці рэформы кіраўніцтва арміяй. 

06.02.2024 / 13:06

«Сёння мы знаходзімся ў пэўным застоі… не на перадавой, а ў пэўным застоі», — сказаў ён. 

Падаляк удакладніў, што цяпер праводзіцца праверка ўсяго, што адбылося за апошнія два гады. З улікам гэтай праверкі будуць прынятыя адпаведныя рашэнні, сказаў ён. 

Напярэдадні прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўпершыню асабіста пракаментаваў магчымасць звальнення Залужнага. Ён растлумачыў, што «думае аб гэтай замене», і што замены тычацца «ўсёй групы кіравання, якая кіруе машынай краіны». 

Паводле СМІ, 2 лютага ўрад Украіны паведаміў Беламу дому, што Зяленскі вырашыў вызваліць Залужнага. Гэта будуць самыя сурʼёзныя кадравыя перастаноўкі за час поўнамаштабнай вайны ва Украіне.

Чытайце таксама:

Зяленскі пракаментаваў інфармацыю пра магчымае звальненне Залужнага

Дарадца Байдэна: ЗША не павінны ўмешвацца ў пытанне Залужнага

Украінскія ўлады праінфармавалі адміністрацыю ЗША аб рашэнні звольніць Залужнага — The Washington Post

Чаму Зяленскі хоча зняць Залужнага? Чатыры прычыны

Nashaniva.com