За студзень па адміністрацыйных пратаколах затрымалі мінімум 310 чалавек
Зафіксавана не менш за 560 фактаў рэпрэсій.
06.02.2024 / 14:41
Па ўсёй Беларусі штодзённа працягваюцца жорсткія затрыманні беларусаў, большасць з якіх адпраўляюць за краты паводле адміністрацыйных пратаколаў.
У студзені праваабаронцы «Вясны» зафіксавалі не менш за 560 фактаў рэпрэсій, з якіх мінімум 310 — затрыманні. Гэта прыкладна па 10 затрыманых у дзень.
Таксама ў мінулым месяцы было разгледжана мінімум 349 адміністрацыйных справаў.
Суды прызначылі не менш за 46 адміністрацыйных арыштаў і 77 штрафаў.
Чытайце таксама:
Сілавікі затрымалі мужчыну, які падчас пратэстаў даў інтэрв'ю Onliner