Украінцы падарвалі ў Чорным моры расейскі абʼект РФ па карэкціроўцы ўдараў дронамі

У выніку ўдалай аперацыі на адной з платформаў у Чорным моры Сілы спецаперацый УСУ знішчылі радыёлакацыйную станцыю расейцаў і абсталяванне, якое дапамагала ворагу атакаваць поўдзень Украіны дронамі-камікадзэ, паведамляюць сілы спецыяльных аперацый УСУ.

06.02.2024 / 15:48

«Аператары 73-го марскога цэнтра ССА правялі найскладануйшую і эфектыўную аперацыю ў Чорным моры ў узбярэжжа часова акупаванага Крыму, вокамгненна спрацаваўшы ў зоне патэнцыйнай атакі праціўніка«, — гаворыцца ў паведамленні.

Спецаперацыя праводзілася ў зоне пастаяннага патрулявання авіяцыі і флоту РФ, расказваюць у ССА. 

Уначы лодкі 73-га марскога цэнтра Сіл спецаперацый падышлі ўшчыльную да здабыўной платформы. Пасля правядзення спецыяльных дзеянняў і зачысткі, абʼект быў замініраваны. 

У ССА кажуць, што ў выніку было захоплена важнае абсталяванне суперніка і ўзарвана мачта з антэнай. 

«Удала праведзеная спецаперацыя забяспечыла бяспечнае перамяшчэнне караблёў і абмежавала магчымасці ворага ў паўночна-заходняй частцы Чорнага мора», — гавораць у ССА.

Чытайце таксама:

Ва Украіне ідзе аўдыт дзеянняў кіраўніцтва УСУ за два гады — Падаляк

СБУ выкрыла агентурную сетку ФСБ з былых і цяперашніх службовых асоб спецслужбаў Украіны

«Украіна будзе вымушана сесці за стол перамоваў. Контрнаступ ніводнага з бакоў немагчымы» — польскі аналітык

Nashaniva.com