Еўрасаюз плануе прыняць 13-ты пакет санкцый супраць Расіі да 24 лютага

Паралельна з аказаннем дапамогі Украіне Еўрасаюз імкнецца працягваць уздзейнічаць на Расію санкцыямі, іх 13-ты пакет ён разлічвае прыняць да 24 лютага, заявіла кіраўнік МЗС Бельгіі Аджа Лябіб. Бельгія цяпер старшынюе ў Радзе ЕС.

06.02.2024 / 16:41

Фота: Claudio Divizia / vecteezy.com

«Мы спадзяемся завяршыць працу над 13-м пакетам санкцый да сімвалічнай даты 24 лютага», — сказала Лябіб на сесіі Еўрапарламента ў Страсбургу, дзе абмяркоўвалася пытанне дапамогі Еўрасаюза Украіне.

Гаворачы пра вайсковую дапамогу Кіеву, Лябіб звярнула ўвагу на неабходнасць паскорыць пастаўкі боепрыпасаў і ракет, каб стрымаць абяцанне і даць Украіне мільён 155-міліметровых снарадаў.

«На цяперашні момант мы ад гэтага вельмі далёкія. У сакавіку, паводле прагнозаў, мы зможам дасягнуць аб'ёму каля 524 тыс. снарадаў. Гэта вельмі далёка ад мэты, якую мы паставілі. Нам вельмі неабходна зрабіць больш і ўзмацніць нашы вытворчыя магутнасці», — сказала кіраўніца МЗС Бельгіі.

Чытайце таксама:

Орбан працягвае гульню. Венгерскі парламент не змог прагаласаваць за далучэнне Швецыі да НАТА

Пакет на 50 мільярдаў еўра дапамогі Украіне ўзгоднены ўсімі 27 членамі ЕС

У выпадку далучэння Украіны да Еўрасаюза, да ЕС далучыцца і Беларусь, там будзе рэвалюцыя — Віктар Орбан

Nashaniva.com