У БДУ распрацавалі айчынныя сурвэткі для спынення крывацёку
Супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ) распрацавалі сурвэткі, якія спыняюць крывацёк і могуць быць выкарыстаныя як у хірургічнай практыцы, так і ў пабытовых умовах.
06.02.2024 / 17:58
Пры ўзаемадзеянні з крывёй сурвэткі ўсмоктваюць яе і трансфармуюць у гелепадобнае рэчыва, якое не толькі надзейна закаркоўвае пашкоджаныя капіляры, але і цалкам біяраскладаецца, перадае тэлеканал АНТ.
Кошт замежных аналагаў такіх сурвэтак складае каля 70 долараў, а кошт беларускай распрацоўкі нібыта будзе амаль у два разы ніжэйшы.
Плануецца, што вытворчасць такіх сурвэтак запусцяць да канца гэтага года. Створаныя вырабы будуць выкарыстоўвацца як у цывільнай сістэме аховы здароўя, так і ў вайсковай медыцыне, а таксама стануць даступныя для свабоднага продажу ў аптэках.
Разглядаецца таксама магчымасць экспарту прадукцыі ў краіны Еўразійскага эканамічнага саюза.
Чытайце таксама:
У Беларусі сёлета плануюць запусціць вытворчасць вакцыны ад раку. Калі ўсё атрымаецца
Мінздароўя адрэагавала на сітуацыю з немаўлём, якое загінула падчас родаў
Беларускую вакцыну ад кавіду першымі выпрабавалі на гомельскіх чыгуначніках