Хто тыя хлопец і дзяўчына, якіх затрымалі пасля інтэрв'ю Onliner на пратэстах у 2020-м
Відэа з імі выклаў ГУБАЗіК.
06.02.2024 / 18:59
Анастасія Анісько і Аляксандр Шпарло. Фота з іхніх старонак «Укантакце»
Затрыманыя — 32-гадовая Анастасія Анісько і 35-гадовы Аляксандр Шпарло. Аляксандр — мінчук, вучыўся ў БДУІР. Анастасія з Віцебшчыны, але ў апошнія гады жыла і працавала ў Мінску.
Па звестках з канала ГУБАЗіК, яны пайшлі разам на спатканне і сустрэлі пратэсную дэманстрацыю. Пасля гэтага да іх падыйшоў журналіст «Анлайнера» ды ўзяў кароткае інтэрв'ю — там Аляксандр кажа, што рады, што людзі нарэшце выйшлі на вуліцы супраць беззаконня.
Аляксандра змясцілі ў СІЗА. Анастасію пасадзілі на 10 сутак. Пасля гэтага, па звестках губазікаўцаў, яе адпусцяць пад падпіску аб нявыездзе.
Чытайце таксама:
За каментары затрымалі айцішніка, які выдаліў тэлеграм-акаўнт паўтара года таму. Вось як яго знайшлі
Распазнаванне твараў: што гэта такое, як яно працуе і якія здольнасці беларускіх сілавікоў