У Мінску гарэў інтэрнат

Жыхароў інтэрната эвакуявалі.

07.02.2024 / 08:23

Скрыншот відэа «Мінская праўда»

Па адрасе вул. Крапоткіна, 95 гарыць пакой на 9-м паверсе, працуюць ратавальнікі, паведамляе «Мінская праўда».

Жыхароў інтэрната эвакуявалі.

Сем чалавек удалося выратаваць. Загінулых няма. Пра гэта «МП» паведаміла афіцыйны прадстаўнік Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Вольга Мельчанка.

Фота: Мінская праўда

«Ёсць пацярпелыя, яны адпраўленыя ва ўстановы аховы здароўя. Каля 150 эвакуяваных», — дадала Вольга Мельчанка.

Фота: Мінская праўда

Чытайце таксама:

У Мінску задыміўся «экс-Кемпінскі»

У Віцебску маці і дачку шпіталізавалі з апёкамі — у пасцелі загарэўся паўэрбанк

У Вілейскім раёне ледзь не ўчадзелі двое малых дзяцей

Nashaniva.com