У выніку ўдару па Мікалаеве загарэўся газаправод

Усяго ў выніку атакі былі пашкоджаныя больш за 30 дамоў.

07.02.2024 / 13:17

У Мікалаеве ў выніку масіраванага ўдару расійскіх войскаў загарэўся газаправод. 

Па словах мэра горада Аляксандра Сянкевіча, усяго ў выніку атакі былі пашкоджаныя больш за 30 дамоў. Адна з ракет патрапіла ў дарогу, на месцы падзення ўтварылася вялікая варонка.

Выбуховай хваляй і абломкамі «разнесла дахі прыватных дамоў, сцены», сказаў Сянкевіч.

Чытайце таксама:

Расія наносіць масіраваны ўдар па Украіне

Сілы СПА збілі каля двух дзясяткаў крылатых ракет над Кіевам

Расіяне ўначы ўдарылі па гатэлі ў Харкаўскай вобласці. Загінула двухмесячнае дзіця

Nashaniva.com