Еўракамісія прапануе павялічыць кошт шэнгенскай візы на 10 еўра
Адпаведна, калі віза падаражэе, то і вырасце сума сэрвіснага збору.
07.02.2024 / 14:26
Еўрапейская камісія прапанавала павялічыць базавы збор за шэнгенскую візу на 12% да канца 2024 года. Пра гэта паведамляе Office Life са спасылкай на сайт ЕК.
Ініцыятыва Еўрапейскай камісіі прадугледжвае павышэнне базавай платы за атрыманне візы з 80 да 90 еўра для дарослых і з 40 да 45 еўра для дзяцей.
Павышэнне пошлін адчуюць краіны, якія «не гатовыя супрацоўнічаць з Еўрасаюзам па вяртанні сваіх грамадзян, якія выдвараюцца з краін ЕС за незаконную міграцыю, парушэнні візавага рэжыму».
Калі Рада ЕС выявіць «недастатковае супрацоўніцтва па рэадмісіі» з трэцяй краінай, то кошт «шэнгена» для грамадзян гэтай краіны вырасце з 120/160 еўра да 135/180 еўра.
Перагляд візавых збораў паўплывае на максімальную суму, якую могуць спаганяць знешнія пастаўшчыкі паслуг у якасці сэрвісных збораў.
Напрыклад, калі віза падаражэе да 90 еўра, то да 45 еўра павялічыцца сума сэрвіснага збору.
Для сітуацый падаўжэння шэнгенскай візы прапануецца пакінуць збор ранейшым — 30 еўра.
Удакладняецца, што перагляд кошту візы не паўплывае на візавыя зборы для краін, з якімі заключаны пагадненні аб спрашчэнні візавага рэжыму.
Рада ЕЗ часткова прыпыняла дзеянне спрошчанага візавага рэжыму з Беларуссю восенню 2021 года. Абмежаванне закранула афіцыйных асоб.
Чытайце таксама:
Польшча павялічыць кошт сваіх візаў
Ці стала складаней праходзіць беларуска-літоўскую мяжу пасля таго, як пастрожылі праверку беларусаў