Знялі дырэктара вытворчасці калоніі ў Бабруйску — Белпол
Сяргея Назарава знялі па выніках службовай праверкі, зазначае аб'яднанне былых сілавікоў.
07.02.2024 / 15:13
Аб'яднанне былых сілавікоў паведамляе са спасылкай на свае крыніцы, што па выніках службовай праверкі ўстаноўлена, што гендырэктарам РУП «Папраўчая калонія N2 г. Бабруйска» (прамысловай вытворчасці на тэрыторыі калоніі) палкоўнікам унутранай службы Сяргеем Назаравым быў дапушчаны шэраг «парушэнняў заканадаўства ў частцы выкарыстання маёмасці і сродкаў прадпрыемства».
Гэта пацягнула прычыненне шкоды інтарэсам Дэпартаменту выканання пакаранняў — 74 500 рублёў.
Па звестках Белпола, Назараў адмовіўся ў добраахвотным парадку пакрыць прычыненую шкоду і гэта пагражае яму судовымі цяжбамі.
Чытайце таксама:
У Гродне судзяць былога дырэктара кампаніі «Агат — сістэмы кіравання»
Праклён беларускіх сілавікоў. Як паміраюць людзі ў пагонах пасля 2020 года — даныя «Кіберпартызанаў»