Латвія вярнула абавязковую службу ў арміі
Абавязковы прызыў на ваенную службу ў Латвіі адмянілі ў 2007 годзе. З таго часу ў краіне было толькі прафесійнае войска.
07.02.2024 / 15:50
Фота: Yauhen Yerchak / SOPA Images / LightRocket via Getty Images / Getty Images
Улады Латвіі вярнулі абавязковую службу ва ўзброеных сілах краіны з-за пагрозы нападу Расіі, заявіў кіраўнік МЗС Крыш'яніс Карыньш, паведамляе The Moscow Times.
«Мы выкарыстоўваем гэта, каб павялічыць памер нашага актыўнага і гатовага [ваеннага] рэзерву», — сказаў Карыньш. Паводле яго слоў, узмацненне абароны павінна даслаць Маскве сігнал, што базы Латвіі і яе еўрапейскіх саюзнікаў прыкрыты.
План краіны складаецца ў тым, каб мець баяздольныя сілы колькасцю да 61 тыс. чалавек, якія будуць падзелены на дзейныя войскі і рэзервовыя часткі.
«Мы павінны быць у такім стане гатоўнасці, каб расійскія генералы і расійскія палітычныя класы ясна бачылі, што рух у Еўропу немагчымы», — растлумачыў кіраўнік МЗС Латвіі.
Зараз армія Латвіі складае 6700 чалавек, 10 тысяч апалчэнцаў і 36 тысяч чалавек знаходзяцца ў запасе.
Чытайце таксама:
Ва Украіне ідзе аўдыт дзеянняў кіраўніцтва УСУ за два гады — Падаляк
Камандуючы арміяй Латвіі: Саюзнікі тут будуць хутчэй, чым на краіну хтосьці нападзе
Польшча папярэдзіла пра магчымую актыўнасць вайсковых самалётаў на мяжы з Беларуссю