У «спіс тэрарыстаў» унеслі вядомых музыку і блогера
Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці». Там з'явіліся прозвішчы яшчэ пяці чалавек, піша «Вясна».
07.02.2024 / 18:10
Уладзіслаў Наважылаў і Ілля Салянкоў. Калаж: «Вясна»
Сярод новапрызнаных «тэрарыстаў» — фігурант «справы ЧКБ» Аляксандр Юшкевіч, 31-гадовы Мікалай Галалюк, 34-гадовы блогер Ілля Салянкоў, 48-гадовы музыка Уладзіслаў Наважылаў, 43-гадовы Уладзімір Марозаў.
Каля прозвішчаў вакаліста культавага метал-гурта Gods Tower Уладзіслава Наважылава і блогера Іллі Салянкова вісіць пазнака: «абвінавачваюцца па арт. 130 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь».
Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1141 чалавек, з іх 412 — беларусы (усяго ў спісе КДБ 1180 пазіцый, аднак 9 чалавек з яго былі выдаленыя раней).
Чытайце таксама:
Як мінімум 224 чалавекі трапілі пад пераслед падчас масавага хапуну сваякоў палітвязняў
Заслаўскага дэпутата пачынаюць судзіць за «фінансаванне тэрарызму». Яму пагражае да 15 гадоў турмы